ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2022, 18:49

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 230 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Указам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака - эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс "Айчына Гонар Прафесіяналізм", унізе - стужка з лічбамі "1992-2022".

На адваротным баку размешчаны надпіс "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусi", а па акружнасці - вянок з лаўровага і дубовага лісця.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі