
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акружэнні Лукашэнкі акцэнтавалі ўвагу на тым, якая колькасць дакументаў была перададзена яму для вывучэння напярэдадні праведзенай нарады па сацыяльна-эканамічных пытаннях. Фатаграфію са стала Прэзідэнта ў адной з залаў для нарад Палаца Незалежнасці апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
"Вам для разумення - аб'ём таго, што прапанавалі да вывучэння і аналізу Першаму перад сённяшняй нарадай. Дакументы ад Саўміна, АП, КДК, абедзвюх палат парламента і не толькі. У гэтых папках - вынікі і прагнозы", - такім подпісам аўтары рэсурсу суправадзілі апублікаваныя фатаграфіі.

На фатаграфіях адлюстравана некалькі тоўстых папак з дакументамі, якія ляжаць адна на адной.
У пачатку лістапада Аляксандр Лукашэнка і сам адзначаў, што яго пасада абавязвае шмат чытаць і ўважліва рыхтавацца да розных мерапрыемстваў, вывучаць вялікую колькасць дакументаў. Аб гэтым ён расказаў узнагароджанаму ордэнам "За асабістую мужнасць" школьніку Раману Кагадоўскаму ў час асабістай экскурсіі па сваім рабочым кабінеце. Ён паказаў хлопчыку, з якім вялікім аб'ёмам інфармацыі Прэзідэнту даводзіцца штодзённа працаваць. "Таму калі ты рызыкнеш быць Прэзідэнтам, май на ўвазе: ты вельмі шмат павінен чытаць. Але не пужайся, яно з часам прыходзіць", - адзначыў беларускі лідар.-0-
