ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2023, 12:51

"Са скальпелем і эндаскопам у руках". Лукашэнка даручыў устараніць недахопы ў падрыхтоўцы ўрачоў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя даручыў устараніць недахопы ў падрыхтоўцы ўрачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адно адкрыццё для мяне - недастатковы ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму ўрачоў. Неяк гэта не стасуецца з запатрабаванасцю нашых спецыялістаў не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Выпрацаваць трэба сістэму спагнання з рэктараў ВНУ. Яны ў нас недатыкальныя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як дакладваюць Прэзідэнту, апошнія гады вядзецца інтэнсіўнае навучанне ўрачоў райзвяна высокім тэхналогіям. "Каму вы пускаеце пыл у вочы? Якія высокія тэхналогіі яны асвоілі? Мы ж некалі паўтара дзясятка гадоў таму на маім узроўні зацвердзілі ўсе маніпуляцыі, якія мы павінны праводзіць. Пачынаючы ад ФАПа, участковай бальніцы да РНПЦ. Мы ж вызначыліся", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сапраўды шэраг высокатэхналагічных аперацый паступова распаўсюджваюць на абласны ўзровень. Але ў раённых бальніцах пералік маніпуляцый, якія выконваюцца, у асноўным застаецца ранейшым. "Сачыце за людзьмі, дапамагайце ім. Асабліва цяжкахворых - мы ж дамовіліся, стварылі міжраённыя цэнтры і практычна завяршылі іх аснашчэнне. І калі, напрыклад, у Шклоўскай бальніцы не могуць навесці парадак, то за 30 кіламетраў Магілёў. Мы ж аб гэтым дамовіліся, стварылі сістэму. Чаму яна не працуе?" - паставіў пытанне беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць, што не так у пытаннях кваліфікацыі і падрыхтоўкі медыкаў, у чым прычыны, дзе недапрацоўваюць медыцынскія ўніверсітэты. "Хіба не павінны РНПЦ, абласныя бальніцы аказваць гэтым спецыялістам метадычную дапамогу, навучаць і кантраляваць іх? У тым ліку своечасова падключацца да лячэння цяжкіх хворых, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Не трэба іх цягнуць кучай у БелМАПА (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі. - Заўвага БЕЛТА) на павышэнне кваліфікацыі. Вязіце ў РНПЦ. І заплаціце тым, хто будзе вучыць гэта звяно раённае, з абласных бальніц і гэтак далей. Там трэба вучыць! Са скальпелем і эндаскопам у руках. Каб яны бачылі, як гэта робіцца. І правялі гэтыя складаныя аперацыі, маніпуляцыі, навучыліся таму, што ўмеем мы наверсе. У нас абсалютны разрыў вось гэтых верхніх навукова-практычных цэнтраў з сярэднім і ніжнім звяном".

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў важнасць забеспячэння якаснай аховы здароўя менавіта на ніжнім і сярэднім узроўні. "Слухайце, як вы не разумееце, што там нашы бацькі. Не ўсе ж вы будзеце з партфелямі тут сядзець. Хутка мы адыдзем, будзем звычайнымі людзьмі. Няўжо вы не разумееце, што мы трапім у такую сітуацыю. Да нас будуць гэтак жа адносіцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі