
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім былога першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Мікітавіча Слюнькова. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі Мікалая Мікітавіча Слюнькова, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мікалай Мікітавіч - дастойны прыклад доблеснай працы і самааддачы. Яго жыццёвы шлях непарыўна звязаны з аднаўленнем і развіццём пасляваеннай Беларусі. Яго заўсёды вызначалі высокія маральныя прынцыпы, бязмежная адданасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці, шчырае імкненне ўмацоўваць асновы беларускай дзяржаўнасці".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што памяць пра Мікалая Мікітавіча Слюнькова на доўгія гады захаваецца ў гісторыі краіны і будзе жыць у нашых сэрцах.-0-