ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лютага 2020, 16:21

Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю маршала Дзмітрыя Язава

Дзмітрый Язаў. Фота ruskline.ru
Дзмітрый Язаў. Фота ruskline.ru

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Маршала Савецкага Саюза Дзмітрыя Язава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў - сапраўды гераічная і легендарная асоба, а яго баявы, прафесійны і жыццёвы шлях - яркі ўзор чалавечай годнасці, цвёрдасці волі і стойкасці характару.

"Беззапаветна адданы абавязку і Радзіме, Дзмітрый Цімафеевіч з гонарам вытрымаў суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Як сапраўдны прадстаўнік пакалення пераможцаў усе свае сілы ён аддаваў выхаванню маладых патрыётаў, паважліва ставіўся да вялікага подзвігу савецкага народа", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлая памяць пра Дзмітрыя Язава назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў.

Апошні маршал СССР Дзмітрый Язаў пайшоў з жыцця 25 лютага ва ўзросце 96 гадоў. Апошнія некалькі гадоў ён цяжка хварэў.

Дзмітрый Язаў нарадзіўся 8 лістапада 1924 года ў Омскай вобласці РФ. У 1942 годзе скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР, у 1956 годзе - Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ (з адзнакай), у 1967 годзе - Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Савецкай Арміі ў 1940-1970 гадах. З 1942 па 1945 год прымаў удзел у баях на палях Вялікай Айчыннай вайны ў званні лейтэнанта. Камандаваў стралковым узводам у самых важных баях. Двойчы быў паранены. У 1963 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка, а ў 1968 і 1977 гадах атрымаў званне генерал-маёра і генерал-палкоўніка адпаведна. З 30 мая 1987 года займаў пасаду міністра абароны СССР. У красавіку 1990 года Міхаіл Гарбачоў прысвоіў Дзмітрыю Язаву званне Маршала Савецкага Саюза. Ён стаў апошнім военачальнікам, які атрымаў гэта высокае званне. На рахунку Дзмітрыя Язава мноства ўзнагарод, у тым ліку ордэны Шарнхорста (ГДР) і Чырвонага Сцяга (Чэхаславакія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі