ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2022, 11:00

Правілы ўступнай кампаніі зноў абмяркуюць на нарадзе ў Лукашэнкі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Помніце, Лукашэнка даручаў да канца года канчаткова вызначыцца з правіламі ўступнай кампаніі - 2023? І навучэнцам, іх бацькам і педагогам важна загадзя быць гатовымі да ўсіх новаўвядзенняў. Сёння іх і будуць абмяркоўваць у Першага, - паведаміў Telegram-канал "Пул Першага". - Да размовы, як гэта прынята, падключана шырокае кола спецыялістаў, каб пачуць розныя меркаванні. Таму чакаем вялікую дыскусію. І не толькі наконт кампаніі, але і ў цэлым сістэмы адукацыі".

Як паведамлялася, 23 жніўня Прэзідэнт збіраў нараду аб развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі, дзе прысутнічала шырокае кола адказных і зацікаўленых асоб, якія ведаюць сістэму адукацыі знутры. Абмяркоўвалася карэкціроўка заканадаўства ў сферы адукацыі. У прыватнасці, размова ішла пра абноўлены Кодэкс аб адукацыі і правілах прыёму ў ВНУ, асноўныя наваўвядзенні якіх запланаваны з 2023 года. "Я хачу пачуць ад прысутных, якая гатоўнасць сістэмы адукацыі, мясцовых органаў улады, вышэйшай школы да гэтых новаўвядзенняў", - сказаў беларускі лідар.

"Калі ёсць нейкія сумненні ў прынятых рашэннях і вы бачыце патэнцыяльныя праблемы, давайце цяпер іх абмяркуем. Часу на разварушванне практычна няма. І ў выпадку памылкі людзі ўжо нам проста не даруюць. Колькі разоў мы будзем вяртацца да сістэмы адукацыі з пункту гледжання яе рэфармавання і ўдасканалення? Большая частка нашых грамадзян так ці інакш звязана з сістэмай адукацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы даручыў да канца года канчаткова вызначыцца з правіламі правядзення ўступнай кампаніі 2023 года. "Настаўнікі, выпускнікі і іх бацькі павінны дакладна ведаць усе правілы", - заявіў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка цікавіўся на перспектыву: як будзе выглядаць уступная кампанія не толькі ў наступным годзе, але і ў будучым. Галоўныя патрабаванні Прэзідэнта - бачыць за экзаменамі кожнага абітурыента і разумець стратэгію адбору выпускнікоў у будучым. Нельга праводзіць эксперыменты кожную ўступную кампанію, бо некаторыя памылкі потым можна выпраўляць дзесяцігоддзямі, падкрэсліў ён. "Трэба трапіць у кропку", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Шмат гадоў Беларусь ішла па шляху цэнтралізаванага тэсціравання, але час ужо задумацца, наколькі такая сістэма сёння эфектыўная і ў якой карэкціроўцы мае патрэбу. Таму ўдзельнікам нарады Прэзідэнт паставіў задачу да новага года ўнесці прапановы: або ў краіне захоўваюць існуючыя падыходы, або ўводзяць неабходныя навацыі для таго, каб "убачыць абітурыента".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі