ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2021, 19:56

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 204 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 179 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, праваахоўнага блока, арганізацый будаўнічай і энергетычнай сферы, гандлю, транспарту і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і культуры, прадстаўніцы рэлігійных арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - бібліятэкар Бродніцкай базавай школы Лунінецкага раёна Людміла Арашкевіч, загадчыца Альшанскіх ясляў-сада нумар 3 Надзея Быба, шліфоўшчык ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" Святлана Качэргіна, страхавы агент прадстаўніцтва "Белдзяржстраха" па Івацэвіцкім раёне Кацярына Кулікова, галоўны заатэхнік ААТ "Сельцы" Глыбоцкага раёна Вольга Багдановіч, сацыяльны работнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска Наталля Вашчанка, аспірант кафедры факультэцкай тэрапіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Вольга Коўтун, аператар фарбавальна-сушыльнай лініі і агрэгата цэха па вытворчасці стальных панэльных радыятараў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш" Ала Гарасімовіч, работніца Лідскага ліцейна-механічнага завода Зарына Кучынская, прадавец Шчучынскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Святлана Саўко, работніца малочнатаварнай фермы ААТ "Ляснянскі Агра" Слаўгарадскага раёна Юлія Гурэева, палявод ААТ "Копцеўская Ніва" Горацкага раёна Надзея Майсеенкава.

Найбольш шматлікая група ўзнагароджаных маці - з Мінскай вобласці. Ордэна Маці ўдастоены 90 прадстаўніц гэтага рэгіёна. Сярод іх аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы "Кукшавічы" з Дзяржынскага раёна Ала Бізня, машыніст крана мінскага ААТ "Упраўленне механізацыі нумар 79" Таццяна Васілеўская, хімік аналітычнай лабараторыі аддзела кантролю якасці Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў Настасся Драздовіч, сястра міласэрнасці Сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лісаветы Вольга Ігнаценка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Крупскага райвыканкама Вольга Маласай.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 204 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі