ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2022, 14:37

Не чорны і не белы, а шэры: Лукашэнку прадэманстравалі новы хлеб, які хутка можа пайсці ў масы

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хутка можа з'явіцца новы від хлеба. Яго прадэманстравалі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання ў Смалявіцкім раёне селекцыйна-насенняводчага комплексу РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Айчынныя вучоныя аналізуюць хлебапякарныя якасці зерня тых ці іншых культур. І цяпер актыўна працуюць над трыцікале. Хлеб з яго атрымліваецца з шэрым адлівам у адрозненне ад традыцыйных чорнага (жытняга) і белага (пшанічнага). Як расказалі Аляксандру Лукашэнку, шэры хлеб можа з'явіцца ў шырокім продажы на працягу двух-трох гадоў.

Звычайна трыцікале не выкарыстоўваецца ў хлебапячэнні, аднак вучоныя паставілі перад сабой мэту стварыць такі сорт, які па сваіх якасцях будзе для гэтага прыдатны.

Аляксандр Лукашэнка прадэгуставаў і пшанічны хлеб. У саставе выпечкі толькі 50 г мукі і вада, хоць па аб'ёме хлеб выйшаў значны. Як растлумачылі вучоныя, аб'ём хлеба, што выпякаецца з 50 г мукі, можа быць розным. Такім чынам вызначаецца хлебапякарная якасць зерня - сіла хлеба. Калі выходзіць аб'ём 0,75-0,8 л, то гэта вельмі высокая якасць, а калі менш 0,4 л, то такое зерне прыдатнае толькі на фураж.

Прэзідэнт знайшоў такі хлеб вельмі смачным. Выйшла невялікая замінка, калі паспрабавалі знайсці нож, каб парэзаць хлеб на кавалачкі, але Аляксандр Лукашэнка зрабіў па-народнаму. "Хлеб не рэжуць, хлеб ламаюць", - сказаў ён. І ўзяў працэс у прамым сэнсе слова ў свае рукі, паспрабаваўшы выпечку сам і пачаставаўшы прысутных.

Увазе кіраўніка дзяржавы прадставілі і іншыя прадукты - розныя віды зерня, круп, рапсавы і нават гарчычны алей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі