ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 10:31

"Мы былі і будзем разам". Лукашэнка адказаў тым, хто папракае Беларусь у падтрымцы Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівала і будзе падтрымліваць Расію. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі вітаю ініцыятыву нашых парламентарыяў - "Поезда Памяці". Мы як ніколі сапраўды павінны быць разам. Нас сёння папракаюць у тым, што мы, адзіная краіна ў свеце, падтрымліваем Расію ў яе барацьбе супраць нацызму. За тое, што яна выставіла бар'ер супраць здзеку з расіян і рускага чалавека. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Расію. І гэтыя патрабаванні смешныя, маркотныя і сумныя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Расія - братэрская для Беларусі дзяржава, самая блізкая для яе дзяржава ў свеце. "І наша, беларусаў, трагедыя толькі ў тым, што сёння сутыкнуліся два братэрскія народы - расіяне і ўкраінцы. Гэта наша трагедыя. Але мы заўсёды гаворым, што праўда мацнейшая. І праўда сёння на баку братэрскай Расіі, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Мы адзіная краіна, якая падтрымлівае расіян у гэтай барацьбе. А колькі краін па той бок? Амаль паўсотні, якія фактычна ваююць супраць Расіі ва Украіне. Нешта не складваецца баланс".

"І наогул, тыя, хто нас папракае, вы, што не ведалі, што ў нас вельмі цесны саюз з Расійскай Федэрацыяй? З якой мы будуем адзіную, магутную, незалежную Саюзную дзяржаву, дзе ў саюзе два незалежныя народы. Мы ідзём, як па тонкім лёдзе, і гэты вопыт упершыню ў свеце. Мы павінны паказаць іншым гэты прыклад. І што, яны не ведалі, што ў нас у саюзе Беларусі і Расіі створана ўжо даўно адзіная групоўка ўзброеных сіл? Фактычна адзіная армія. Вы ж гэта ўсе ведалі. Дык чаму нас сёння папракаеце? Мы былі і будзем разам з братэрскай Расіяй", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што роля Беларусі ў расійскай спецаперацыі была вызначана ім даўно: "У першы дзень пачатку гэтай аперацыі, калі я сказаў: мы нікому не дазволім страляць у спіну рускаму чалавеку. І мы занялі абарону ад Брэсцкай крэпасці па паўднёвыя граніцы для таго, каб не дапусціць гэтага ўдару ў спіну расіянам з боку натаўскіх войскаў. Яны нам гэтага дараваць не могуць. І для нас сёння гэты напрамак аказаўся важнейшым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі