ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2020, 14:30

Маладым аграрыям прапануюць замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве

У час нарады
У час нарады

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладым аграрыям прапануюць замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. Адпаведную прапанову агучыў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Хацько прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія заняты ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць ваенную службу пераважна ў рэзерве. "Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім, - пагадзіўся Прэзідэнт. - Няхай яны пяць або дзесяць гадоў, можа, два гады па два месяцы адлучаюцца на ваенную падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць".

Адпаведных прапаноў, як павінна будавацца работа ў гэтым напрамку, Аляксандр Лукашэнка чакае ад Міністэрства абароны і Дзяржсакратарыята Савета бяспекі. Такая падтрымка для маладых спецыялістаў таксама будзе з'яўляцца пэўнай ільготай, заўважыў кіраўнік дзяржавы. "Але прайсці гэту суровую школу жыцця трэба ўсім, - падкрэсліў ён. - Дамовіліся. Прапрацуем гэта пытанне. Нам трэба знайсці аптымальны варыянт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі