ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2022, 19:56

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне

Фота з архіва
Фота з архіва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Палкоўнік Сяргей Фралоў назначаны начальнікам Галоўнага штаба - першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл.

Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На яго месца назначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенку ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ігар Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі