Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2024, 19:31

Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата УНС

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Адпаведны ўказ нумар 153 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
 
Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.

Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які развяваецца на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы сцяга - выява манумента Перамогі ў Мінску, каля падножжа якога размешчаны Вечны агонь. На сцягу - надпіс залацістага колеру "Усебеларускі народны сход". У ніжняй частцы нагруднага знака - лаўровая галіна з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая абгінае сцяг.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі