ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 мая 2021, 15:05

Лукашэнка заклікае людзей пажылога ўзросту зрабіць прышчэпку ад COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае людзей пажылога ўзросту зрабіць прышчэпку ад COVID-19. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба старых засцерагчы ад небяспекі. Я хачу, каб яны гэта зразумелі. Яны заўсёды мяне чулі, малайцы. Я проста прашу: трэба гэта зрабіць. Гэта значна меншая небяспека (пры вакцынацыі. - Заўвага БЕЛТА), у сто разоў меншая, чым захварэць", - сказаў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што расійская вакцына паказала ўжо добрую эфектыўнасць па вопыце прымянення ў самой Расіі. "Для бяспекі старым людзям трэба наведаць паліклініку або выклікаць урача. Правакцынуем, паседзіце дома, другі ўкол зробім, і вы будзеце ў бяспецы. Прынамсі, вы супакоіце сваю галаву, вы не будзеце перажываць і шарахацца ад людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама чарговы раз нагадаў аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця і сачыць за сабой, каб знізіць магчымыя цяжкія наступствы пры заражэнні, а таксама ні ў якім разе не панікаваць. "Усё залежыць ад нашага жыцця, як мы будзем жыць", - упэўнены ён.

Паводле яго слоў, у краіне планамерна вядзецца вакцынацыя насельніцтва: "Хочаце - калі ласка". У першую чаргу ў Беларусі вакцынаваліся тыя, хто па сваёй рабоце сутыкаецца з вялікай колькасцю людзей.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі на фоне пандэміі не паднялі на дыбкі грамадства і яны не рынуліся на вуліцы з антыкавіднымі пратэстамі. "Спакойна мы лечым людзей", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі