ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2023, 12:26

Лукашэнка: ваенна-палітычная абстаноўка вакол СНД усё больш абвастраецца, і яна будзе абвастрацца

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-палітычная абстаноўка вакол СНД усё больш абвастраецца, і яна будзе абвастрацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі 52-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваенна-палітычная абстаноўка вакол нашай Садружнасці ўсё больш абвастраецца, і яна будзе абвастрацца. І нам трэба разумець, што буйныя ігракі вакол нас - Расіі, Беларусі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў - будуць пакрыху спрабаваць нас расцягнуць. І па-добраму, і па-дрэннаму. Мы гэтага, мужыкі, не павінны дапусціць. Гэта мой жалезны пункт гледжання. Я гэта нутром ужо чую, усё ж такі не першы год працую Прэзідэнтам. Мы бачым усё большую мілітарызацыю краін блока НАТА і беспрэцэдэнтную канцэнтрацыю войскаў паблізу нашай з вамі агульнай тэрыторыі, распальванне рэлігійных, узброеных канфліктаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб падзеях у Польшчы, якая сваё старое ўзбраенне скінула ва Украіну, а цяпер аснашчае сваю армію сучаснай амерыканскай тэхнікай. "Амерыканцы вызначылі Польшчу галоўнай апорай НАТА ў Еўропе. Але (не хачу гэтаму радавацца, але і засмучацца няма чаго) не толькі на нашых граніцах з Польшчай узнікаюць праблемы - у іх ужо моцная сутычка з Германіяй. Але гэта іх праблема", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што ўзмацняецца і без таго моцны палітычны і эканамічны націск з боку ЗША і ЕС, прадаўжаюцца непрыкрытыя спробы абмежаваць навуковае і тэхналагічнае развіццё краін Садружнасці. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на ўсё большыя супярэчнасці паміж Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім саюзам. "Амерыканцы не толькі ў вайне на Украіне спрабуюць выкарыстоўваць Еўрапейскі саюз (яны ўжо іх абадралі як ліпку), але і ў процістаянні з Кітаем. А тавараабарот каласальны паміж Кітаем і Еўрапейскім саюзам. І прагматыкі ж, не дурні там усе, разумеюць, што разрыў адносін Еўрасаюза з Кітаем, да чаго падштурхоўвае Амерыка, прывядзе да яшчэ больш сумных эканамічных наступстваў у Еўропе", - растлумачыў Прэзідэнт.

Пры гэтым калектыўны Захад выкарыстоўвае ў якасці інструмента націску на нас міжнароднае права, а калі гэта выгадна - поўнасцю яго ігнаруе, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Але яго, гэтага права, практычна ўжо няма", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі