Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2024, 10:57

Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа выходзіць на якасна новы ўзровень

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і брацкі народ гэтай краіны з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для Беларусі Нікарагуа з'яўляецца надзейным сябрам і значным партнёрам у Лацінаамерыканскім рэгіёне. Нам важна падтрымліваць і ўмацоўваць кантакты, каб сумесна процістаяць глабальным выклікам і пагрозам, садзейнічаць пабудове шматпалярнага і справядлівага светапарадку для забеспячэння ўстойлівага развіцця абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўзаемадзеянне дзвюх краін, заснаванае на даверы і павазе, выходзіць на якасна новы ўзровень.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дамоўленасці, дасягнутыя ў час візіту прадстаўнічай беларускай дэлегацыі ў Манагуа ў красавіку 2024 года, заклалі трывалы фундамент для далейшага плённага супрацоўніцтва і яны стануць магутным імпульсам для эфектыўнага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах агульнага інтарэсу.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў далейшых поспехаў у дзяржаўных справах Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру, добрага здароўя і шчасця яму і яго блізкім, а жыхарам Нікарагуа - міру і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі