ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 09:16

Лукашэнка: у АДКБ трэба ўмець рэагаваць на інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі

24 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. У АДКБ трэба ўмець рэагаваць на інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, якія актыўна выкарыстоўвае Захад у інфармацыйнай вайне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ерэване на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, на якія цяпер у інфармацыйнай вайне робіць стаўку Захад, і перш за ўсё НАТА на тэрыторыі Украіны. "Мы вельмі добра гэта бачым і займаемся. Думаю, і Расійская Федэрацыя. Нам трэба гэта ўмець рабіць, каб рэагаваць на іх выпады. Таму што там фэйкі, фэйкі, пачынаючы ад гэтай Бучы і заканчваючы падзеямі апошняга часу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі сталі накшталт ваенных аперацый. Да гэтага трэба быць гатовымі", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі