ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2022, 13:19

Лукашэнка: трэба перастаць будаваць палацы як у ахове здароўя, так і ў адукацыі

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш узважана падыходзіць да пытання развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адукацыі і ахове здароўя, асабліва з улікам таго, што ў краіне ў гэтым напрамку ўжо нямала зроблена. Адначасова ён падкрэсліў важнасць удзяляць павышаную ўвагу ўзроўню зарплат работнікаў гэтых сфер. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, заслухоўваючы даклад аб стане спраў у сістэме аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Медыцынскае абсталяванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўвага БЕЛТА), я вас папрашу, каб ва ўрадзе гэта пытанне - вазьміце на кантроль. Напэўна, нам трэба перастаць будаваць палацы як у ахове здароўя, так і ў адукацыі", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у сферы адукацыі "нам вельмі трэба настаўнікаў паднімаць". "Каб настаўнік быў настаўнікам. Ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Школ у нас хапае. У кожным мікрараёне новыя школы мы не пабудуем. У той час як у цэнтры Мінска пустуюць старыя. Нічога страшнага. Маршруты прадумаем і пад'едзем у школу. Той, хто хоча вучыцца, той знойдзе, як пад'ехаць, - адзначыў беларускі лідар. - Таму вось тут нам трэба больш звярнуць увагу на зарплаты настаўнікаў".

Што датычыцца зарплат медыцынскіх работнікаў, то ў гэтым напрамку па даручэнні Прэзідэнта ўжо рэалізаваны шэраг крокаў. Напрыклад, так званыя кавідныя надбаўкі пераклалі ў стандартную заработную плату. "Гэты шлях правільны", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аднак на гэтым спыняцца нельга. "Трэба матэрыяльна падтрымаць тых, хто працуе. У нас ёсць і нянечкі, і сярэдні медыцынскі персанал, медыцынскія сёстры. У іх таксама работы вышэй за галаву. І ўрачы. Трэба падтрымліваць. Трэба рабіць так, каб у нас не было ніякага дэфіцыту (кадравага. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца ўстаноў аховы здароўя, то ў Беларусі крыху засталося месцаў, "дзе бальніцы наогул ніякія", канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Вельмі няшмат месцаў. Таму там мы павінны завяршыць або мадэрнізацыю, або будаўніцтва бальніц", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі