ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2022, 19:44

Лукашэнка распарадзіўся заахвоціць беларускіх паралімпійцаў за медалі ўсерасійскіх зімовых гульняў

Фота з архіва
Фота з архіва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, што прадугледжвае матэрыяльнае заахвочванне беларускіх спартсменаў, якія дабіліся высокіх рэзультатаў на адкрытых усерасійскіх спартыўных спаборніцтвах "Зімовыя гульні паралімпійцаў "Мы разам. Спорт" у 2022 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Пераможцам і прызёрам гэтых спаборніцтваў будзе выплачана Br64 тыс. за золата, Br38,4 тыс. за серабро і Br25,6 тыс. за бронзу.

Разам з тым прадугледжана ўзнагароджанне асабістых трэнераў, трэнераў, якія забяспечвалі спартыўную падрыхтоўку медалістаў на ранніх этапах, а таксама трэнераў і спецыялістаў нацыянальнай каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі