ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 студзеня 2023, 16:36

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ

30 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ. Гэта найвышэйшы пратакольны статус візіту, паведамляе БЕЛТА.

Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце сталічнага горада Харарэ. Беларускага лідара сустрэў асабіста Прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва.

Рота ганаровай варты, гімны дзвюх краін, залпы з салютных установак - усё як і належыць у адпаведнасці з пратаколам пры дзяржаўным візіце. Але было шмат і нацыянальнага каларыту. Мясцовая традыцыя - на прэзідэнтаў надзелі гірлянды з жывых кветак. А песні і танцы пад барабанную музыку адразу акунулі ў атмасферу Афрыканскага кантынента. У аэрапорт таксама прыехала шмат мясцовых жыхароў - прыхільнікаў лідара Эмерсана Мнангагвы, якія вельмі жвава віталі кіраўнікоў дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва паехлі на адным аўтамабілі, на якім былі ўстаноўлены два прэзідэнцкія штандары. У праграме двухбаковых стасункаў на вышэйшым узроўні - нефармальная вячэра.

Афіцыйная частка перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Эмерсана Мнангагвы запланавана на 31 студзеня. Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе - з удзелам членаў дэлегацый з абодвух бакоў.

З удзелам лідараў краін таксама пройдзе цырымонія перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках завяршэння другой фазы праграмы па механізацыі фермерскіх гаспадарак Рэспублікі Зімбабвэ і старт трэцяй фазы праграмы. Мерапрыемства адбудзецца на базе Інстытута сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.

Беларуская дэлегацыя пачала ўжо работу ў Харарэ. У першай палавіне дня прайшоў беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум, на якім ужо падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Дзелавыя сустрэчы і перагаворы прадоўжацца і ў дні візіту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі