ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 14:40

Лукашэнка: прэзідэнцкае памілаванне не прадмет торгу, я лёсамі людзей не таргую

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Амністыя і памілаванне не з'яўляюцца прадметам торгу для беларускіх улад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не таргуюся людзьмі. Я ніколі не таргаваўся людзьмі. Я заўсёды гатовы кідацца ў агонь і полымя, каб абараніць чалавека. Таму ніякага торгу тут няма і быць не можа. Я ніколі гэтага не рабіў і рабіць не збіраюся. Таму ніякага торгу не будзе. Я не буду таргавацца, нават калі за гэтым будзе нейкая там выгада. Я ніколі на гэта не пайду. Яны павінны за гэта адказваць, таму што калі будзе патуранне, гэта паўторыцца зноў. Але там, дзе можна пайсці на нейкі кампраміс, трэба ісці. Гэта ж наша грамадства, яны рана ці позна ўсё роўна выйдуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, каменціруючы параўнанне маючай адбыцца амністыі і памілаванняў з "палітычным торгам з Захадам".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: калі можна пайсці на кампраміс, гэта трэба рабіць, але сапраўдным злачынцам даравання быць не павінна. "Нельга быць "дубаватымі" - вось мы сталі ў позу і ўсё, нікога не бачым. Былі ж людзі, якія сапраўды аблуднымі былі. Некаторыя так-сяк: напэўна, улада не ўтрымаецца, і я пайду (на пратэсты. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Прэзідэнт.

"Але той, хто павінен сядзець, будзе сядзець. Я лёсамі людзей не таргую. Я да гэтага не прывучаны. Чужога не бяры і не крыўдзі чалавека. Справядлівасць, справядлівасць наколькі гэта магчыма і яшчэ раз справядлівасць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі