Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2024, 11:18

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага прагаласаваў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых саветаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку, размешчаным у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Разам з кіраўніком дзяржавы на выбарчы ўчастак прыехаў і яго сын Мікалай. Дарэчы, у гэтым годзе ён упершыню і сам прагаласаваў на выбарах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі