ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2022, 13:36

Лукашэнка пра Саюзную дзяржаву: ужо створана тое, аб чым так доўга гаварылі на розных узроўнях

Фота з архіва
Фота з архіва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае рэальныя вынікі ў развіцці Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабліва радуюць рэальныя вынікі, важныя і для развіцця рэгіёнаў, і для функцыянавання канкрэтных прадпрыемстваў, і ў цэлым для паляпшэння жыцця нашых людзей. Што б вакол нас ні адбывалася, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Грамадзяне як Беларусі, так і Расіі маюць роўныя правы ў сферах працы, адпачынку, аховы здароўя, адукацыі. Такіх прыкладаў клопату пра людзей, якія жывуць у розных дзяржавах і звязаны роднаснымі вузамі, на постсавецкай прасторы, на жаль, няма".

"Намі ўжо створана тое, аб чым мы так доўга гаварылі на розных узроўнях. Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы прыняў рашэнне аб паглыбленні двухбаковай эканамічнай інтэграцыі. Яна нацэлена на фарміраванне якасна новага асяроддзя абароту тавараў і паслуг паміж нашымі краінамі, стварэнне аб'яднаных галіновых рынкаў. А гэта прадугледжвае далейшае збліжэнне макраэканамічных палітык дзвюх дзяржаў, гарманізацыю валютнага рэгулявання, прадастаўленне роўнага доступу да дзяржаўных заказаў і закупак, укараненне агульных правіл канкурэнцыі і забеспячэнне роўных правоў спажыўцоў", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, бакі пачынаюць ужо выконваць саюзныя праграмы па фарміраванні адзінай прамысловай і адзінай аграрнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

"Шалёныя і незаконныя санкцыі Захаду падштурхнулі нас да паскораных рашэнняў у сферы транспарту і лагістыкі, укаранення ўласных плацежных сістэм і разлікаў у нацыянальных валютах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што шэраг ключавых напрацовак Саюзнай дзяржавы пакуль не мае аналагаў. Так, склаліся і развіваюцца інстытуты саюзнага бюджэту і саюзнай уласнасці. За кошт сродкаў саюза фінансуюцца праграмы ў самых розных сферах. Дзякуючы іх выкананню развіваецца кааперацыя паміж прадпрыемствамі, расце канкурэнтаздольнасць сумесна вырабляемай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі