ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 13:14

Лукашэнка пра Беларусь: мы аб'ядналі краіну, і ніхто яе нікому не здасць

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ніхто ў Беларусі не збіраецца здаваць незалежнасць і суверэнітэт краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ніколі не збіраліся і не збіраемся ўваходзіць у склад любой дзяржавы, нават брацкай Расіі", - сказаў Прэзідэнт.

"Галоўнае запомніце: я не хлапчук, які адпрацаваў 3-4-5 гадоў Прэзідэнтам. І я не хачу перакрэсліць усё, што зрабіў разам з вамі, народам, стварыўшы суверэнную незалежную дзяржаву, каб яе цяпер пакласці ў нейкую скрыню з крыжам наверсе. І некуды выкінуць або перадаць. Гэтага пры мне не будзе ніколі. Гэта наша краіна. Мы суверэнныя і незалежныя. Гэтым трэба ганарыцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што калі ніхто не прэтэндуе, ніхто не збіраецца нас захопліваць, то навошта самім гэта дабро - незалежнасць і суверэнітэт - каму-небудзь несці і аддаваць. "Нам у гісторыі хапіла ўжо гэтых бізуноў, лапцей, ліхалецця", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што важна трымаць галаву на плячах: "Мы не павінны даць нават падставы для таго, каб каму-небудзь хацелася нас нахіліць і паставіць на калені. У гэтым мудрасць палітыкаў і палітыкі, якую мы з вамі фарміруем і праводзім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі