ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2023, 12:41

Лукашэнка пра ахову здароўя: я ні перад чым не спынюся, і парадак тут будзе наведзены!

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад адказных за ахову здароўя спусціцца на зямлю і звярнуць увагу на якаснае лячэнне звычайных людзей. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя, на якую запрошана шырокае кола ўдзельнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, я разумею, з кім я сёння размаўляю і хто мяне пачуе. Гэта ж белая косць - урачы. Хіба іх можна крытыкаваць? Не! Ну дык запомніце: я ні перад чым не спынюся і парадак тут будзе наведзены! Нават калі палова з вас пойдзе. Але я буду ведаць, з кім я буду працаваць. Сталі нахабнымі да крайняй ступені. Бегаюць вакол начальнікаў ад раённага звяна да Прэзідэнта. Толькі іх прыгожа ўмеем лячыць. А звычайныя людзі, якія ўтрымліваюць гэта ўсё? Апусціцеся на зямлю! Ад нас, хто сядзіць у гэтай зале, залежыць наогул усё ў краіне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Куды глядзяць губернатары? Гэта ж іх перш за ўсё сфера адказнасці - культура, спорт, адукацыя, ахова здароўя. Бальніцы і школы ў вас жа. Куды глядзяць начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя? І ўвогуле, навошта яны вам пры такой рабоце? Кіраўнікі цэнтраў гігіены, старшыні райвыканкамаў... Урад, Міністэрства аховы здароўя ведаюць аб гэтых праблемах ці не? А вось ведаць і кантраляваць вы павінны", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тымі пытаннямі, якімі займалася створаная па даручэнні кіраўніка дзяржавы незалежная рабочая група, павінны штодзень займацца міністр і яго каманда - Міністэрства аховы здароўя. "Там усе спецыялісты сканцэнтраваны. Гэта яны павінны ствараць групы і камісіі і глядзець, што адбываецца на месцах. Атрымліваецца як заўсёды: куды Прэзідэнт не даехаў, там цішыня ды супакой", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі