ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 13:36

Лукашэнка пра ачумелых польскіх палітыкаў: яны селі на амерыканскую кабылу і скачуць па Еўропе

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

8 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мёрскага металапракатнага завода выказаўся аб паводзінах палітыкаў, якія знаходзяцца ў кіраўніцтве Польшчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглядзіце ў Польшчы. Самая агрэсіўная ў адносінах да нас дзяржава. Не разумею - навошта? У нас жывуць этнічныя палякі, нармальныя людзі. Нядрэнна працуюць. Адзінкі ёсць ачумелыя, дык у нас і беларусаў такіх хапае, - сказаў беларускі лідар. - Нармальна можна жыць і працаваць. Чаго ім (палітыкам Польшчы. - Заўвага БЕЛТА) не хапае? Рэйтынг іх лідараў ужо ніжэйшы за 30 працэнтаў".

"Яны селі на амерыканскую кабылу і скачуць па Еўропе. Немцы іх ненавідзяць ужо навокал, але церпяць. Чаму? Таму што амерыканцы іх падтрымліваюць. Яны ўжо гатовы частку Украіны забраць, Беларусь яны цалкам гатовы праглынуць. Не атрымаецца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта да часу. Там няма з кім сёння размаўляць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі