
У час пасяджэння
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераадолеўшы нацыянальны эгаізм, краіны ЕАЭС паспяхова справяцца з выпрабаваннямі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт канстатаваў, што перад Еўразійскім эканамічным саюзам стаяць няпростыя задачы, вырашаць якія краіны вымушаны ў паскораным рэжыме.
"І ўсё гэта адбываецца на фоне глабальнай нявызначанасці, яшчэ больш сур'ёзнай, чым у перыяд распаўсюджвання COVID. Аднак я перакананы, што сумеснымі намаганнямі, рэалізаваўшы ў поўнай меры магчымасці Еўразійскага эканамічнага саюза, пераадолеўшы нацыянальны эгаізм, мы паспяхова пройдзем усе выпрабаванні", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.-0-