
Аляксандр Збруеў. Фота ТАСС
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы адносіцеся да ліку яркіх акцёраў сучаснасці, чые талент і працавітасць прайшлі выпрабаванне часам і сталі эталонам прафесійнага майстэрства. Кожная Ваша роля - гэта спалучэнне высакароднасці, сапраўднай мужнасці і інтэлігентнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бліскучыя работы Аляксандра Збруева заслужылі прызнанне і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў.-0-