
Уладзімір Вінакур. Фота ТАСС
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Уладзіміра Вінакура з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вашы яркі талент і тонкае пачуццё гумару на працягу многіх гадоў нязменна дораць гледачам шчырую радасць і добры настрой. У Беларусі высока цэняць і любяць Вашы непераўзыдзеныя рэпрызы і выдатныя сцэнічныя пастаноўкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Уладзіміра Вінакура і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.-0-