ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2020, 09:21

Лукашэнка павіншаваў першага намесніка гендырэктара ТАСС Міхаіла Гусмана з днём нараджэння

Фота з архіва
Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага намесніка генеральнага дырэктара ФДУП "Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ІТАР-ТАСС)" Міхаіла Гусмана з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша шматгадовая дзейнасць - яркі прыклад сапраўднага прафесіяналізму і адданасці любімай справе. У Беларусі вас ведаюць і глыбока паважаюць як надзвычай эрудзіраванага чалавека, таленавітага журналіста і літаратара, кампетэнтнага кіраўніка ў медыйнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзякуючы ўсебаковаму валоданню пытаннямі гісторыі і міжнароднай палітыкі, бліскучаму ўменню выклікасць да сябе прыхільнасць у субяседнікаў Міхаілу Гусману ўдалося стварыць цэлую галерэю знакавых эксклюзіўных праектаў, якія з'яўляюцца нагляднымі ўзорамі найвышэйшага журналісцкага майстэрства. "Перакананы, вашы багаты вопыт і заслужаны аўтарытэт будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі розных краін", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Гусману добрага здароўя, невычэрпнага аптымізму і новых творчых здзяйсненняў.

Міхаіл Гусман нарадзіўся 23 студзеня 1950 года ў Баку. Яму споўнілася 70 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі