
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вашы нястомнае шматгадовае служэнне на карысць хрысціян, дзейнасць па захаванні традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, высокая міратворчая місія набылі давер і павагу мільёнаў людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш уклад у развіццё міжрэлігійнага і міжканфесійнага дыялогу вельмі вялікі. Сёння, у такі няпросты час, Ваша слова набывае асаблівую сілу, аказвае неацэнную дапамогу людзям, умацоўвае іх дух, абуджае любоў да сваёй Айчыны, з'яўляецца маральным арыенцірам".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым пастырская дзейнасць прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы будзе накіравана на ўмацаванне дружалюбных сувязей дзвюх брацкіх дзяржаў.
Прэзідэнт пажадаў патрыярху моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у высакародным служэнні Праваслаўнай Царкве.-0-