ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2023, 09:04

Лукашэнка павіншаваў Пашыняна з днём нараджэння

Нікол Пашынян. Фота з архіва
Нікол Пашынян. Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

"Перакананы, Вашы багаты кіраўніцкі вопыт, прафесійны падыход да вырашэння дзяржаўных задач дадуць магчымасць і ў далейшым паспяхова спраўляцца з выклікамі, якія стаяць перад Арменіяй у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах, дасягаць усіх намечаных мэт у інтарэсах армянскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу, нацэленага на развіццё ўсёабдымнага беларуска-армянскага партнёрства, цеснага ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях, стратэгічнага супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніколу Пашыняну новых поспехаў у яго адказнай дзейнасці, моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі