ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2023, 10:29

Лукашэнка павіншаваў Болу Цінубу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Нігерыі і запрасіў яго наведаць Мінск

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Болу Цінубу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Нігерыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Упэўнены, што Ваша работа ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць яе далейшаму развіццю і працвітанню", - гаворыцца ў віншаванні.

За трыццацігадовы перыяд беларуска-нігерыйскага ўзаемадзеяння дзвюма краінамі закладзены надзейны фундамент для ўсебаковага ўзаемавыгаднага партнёрства, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Упэўнены, што напрацаваная аснова дапаможа вывесці супрацоўніцтва ў сферах паставак і абслугоўвання тэхнікі, адукацыі, аховы здароўя і аховы мацярынства і дзяцінства, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гарантавання харчовай бяспекі на якасна новы ўзровень, - дадаў беларускі лідар. - Спадзяюся на далейшае ўмацаванне традыцыйна дружалюбных адносін на карысць народаў Беларусі і Нігерыі".

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Болу Цінубу наведаць Мінск у зручны для яго час, каб у ходзе асабістай сустрэчы абмеркаваць увесь спектр двухбаковых кантактаў.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Нігерыі добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі