Сцяг Субота, 24 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2023, 09:13

Лукашэнка павіншаваў 2060-ю базу захоўвання і рамонту ВПС і войскаў ППА з 30-гадовым юбілеем

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад, ветэранаў і цывільны персанал 2060-й базы захоўвання і рамонту Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны з 30-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За адносна невялікі перыяд часу ў воінскай часці сфарміраваны з'яднаны высокапрафесійны калектыў, які ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы. Вамі выконваецца шырокі спектр задач па захоўванні ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, а таксама рамонце і мадэрнізацыі сродкаў сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння, сродкаў баявога кіравання", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асабовы склад, пастаянна ўдасканальваючы сваё майстэрства, наглядна дэманструе ўменне вырашаць складаныя і адказныя задачы ў інтарэсах умацавання абараназдольнасці роднай Беларусі. "Упэўнены, так будзе і далей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабоваму складу і ветэранам базы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой і новых поспехаў у службе на карысць Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі