ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2021, 12:33

Лукашэнка: паглядзіце, што ў Гомелі робіцца, гэта ж катастрофа - па начах кароў рэжуць

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з Саветам Міністраў звярнуў увагу на факты злачыннай дзейнасці ў Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглядзіце, што ў Гомелі ў Назарава (віцэ-прэм'ер, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Гомельскай вобласці Юрый Назараў. - Заўвага БЕЛТА) робіцца. Гэта ж катастрофа. Там па начах ужо кароў рэжуць і сплаўляюць у Расію. І гэта ж не першы месяц. І цішыня. Трэба было ўмяшанне Прэзідэнта, трэба было пасылаць туды Кубракова (міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. - Заўвага БЕЛТА), каб ён некага там прыдушыў. Ну дык чакайце, ён там ужо", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Ну а табе, калі ты ўпаўнаважаны Прэзідэнтам, трэба было як чалавеку сельскаму, лясному заняцца гэтымі сцежкамі, па якіх яны мяса вывозяць у Расію (праз жулікаў, і службовыя асобы гэтым павязаны) і там прадаюць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да віцэ-прэм'ера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі