ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 13:12

Лукашэнка: новаму складу парламента трэба будзе далучыцца да работы па ўдасканаленні Канстытуцыі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Новаму складу парламента трэба будзе далучыцца да работы па ўдасканаленні Канстытуцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламентарыям сёмага склікання трэба будзе падключыцца да работы над праектамі, якія знаходзяцца ў плоскасці глабальных палітычных рашэнняў. У нас ужо назбіраўся шэраг пытанняў, якія трэба разам вырашаць на ўзроўні Асноўнага закона. Таму, відаць, нам з вамі, новым складам парламента, трэба будзе арганізаваць і далучыцца да работы па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэта ёсць запатрабаванне ў грамадстве. "Мы павінны ўсё растлумачыць людзям і прапанаваць ім свае варыянты. Гэта якраз той выпадак, калі можна праявіць сябе і прыняць удзел у лёсавызначальным для дзяржавы праекце. Думаю, нававыбраныя парламентарыі разумеюць, які ім выпаў унікальны шанц", - заўважыў ён.

"І вы ведаеце маё прынцыповае патрабаванне: мэтай мяркуемых змяненняў павінна быць удасканаленне сістэмы кіравання. Прагрэсіўны сусветны вопыт мы праламляем праз нашы нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі, уклад нашага грамадства. Усе змяненні вы павінны разглядаць выключна з дзяржаўнай пазіцыі, у інтарэсах людзей, якія жывуць на гэтай зямлі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што ўсе прапановы будуць мець толькі персанальны характар. "Ніхто не можа схавацца за калектыўнае меркаванне, у тым ліку парламент, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Персанальная адказнасць - гэта найвялікшае дабро і рухавік любога прагрэсу".

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што простых рашэнняў ні ў палітычнай, ні ў эканамічнай, сацыяльнай сферы не будзе. "Да таго ж усе яны шмат у чым залежаць ад узроўню дыпламатычных узаемаадносін з нашымі стратэгічнымі партнёрамі і сусветнымі лідарамі, ад колькасці і якасці дзелавых кантактаў па ўсім свеце", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі