ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 27 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2020, 15:46

Лукашэнка: не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі

24 студзеня, Шклоў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае непарушнасць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць свая краіна. Мы суверэнныя і незалежныя. Мы сваімі розумам і рукамі, што змаглі, зарабілі, будуем сваю краіну. І мы не можам быць часткай якой-небудзь краіны. Я не магу вам здрадзіць і растварыць Беларусь, няхай нават у нашай брацкай Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"У перагаворах з Прэзідэнтам (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) я дакладна і адназначна паўтара-два гады таму сказаў: гэтага ў Беларусі не можа зрабіць ніхто. Нават калі я на гэта пайду, то беларусы мяне з'ядуць на працягу аднаго года пасля прыняцця такога рашэння", - адзначыў беларускі лідар.

"Што датычыцца мяне асабіста, я ўжо напрацаваўся. Мне ўжо больш улады ці менш не трэба. І ў імя таго, каб прадоўжыць сваё існаванне, атрымаць ключы ад нейкага "склада" ў Расіі, для мяне непрымальна. Я не хачу быць апошнім прэзідэнтам Беларусі. Ганарова быць першым, але апошнім быць не хачу. Я хачу, каб нашы дзеці жылі на гэтым кавалку зямлі ў міры, згодзе. У абдымку з рускім чалавекам, расіянамі. Яны нам не чужыя. Расіяне - гэта нашы людзі. Ад іх, праўда, мала што залежыць цяпер", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"А што датычыцца ўлады, я вам адкрыта сказаў: прэзідэнцкія выбары - вы вырашыце, хто будзе кіраваць краінай. І калі вы мяне не выбераце, я на вас не пакрыўджуся. Гэта будзе ваш выбар. Вы павінны вызначыцца, час сур'ёзны, хто будзе кіраўніком дзяржавы, у якой будуць жыць вашы дзеці. Не пра нас сёння ідзе размова. Сёння размова ідзе пра дзяцей, пра мірную і спакойную краіну", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі