ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2023, 16:25

Лукашэнка: наш адказ на санкцыйны націск - актывізацыя ўзаемадзеяння з ШАС, БРІКС і АСЕАН

25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Адказам на санкцыйны націск з'яўляецца актывізацыя ўзаемадзеяння з ШАС, БРІКС і АСЕАН. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш адказ на санкцыйны націск - актывізацыя ўзаемадзеяння з ШАС, БРІКС і АСЕАН, заключэнне новых гандлёвых пагадненняў і канструктыўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з усімі, хто гатовы з намі дружыць і працаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым звярнуў увагу, што ў выніку павінен быць забяспечаны баланс інтарэсаў усіх удзельнікаў: "Задача няпростая, але, упэўнены, камісія валодае неабходнымі навыкамі і кампетэнцыямі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі