
Фота з архіва
23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў бліжэйшы час плануюць урэгуляваць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў пытанне з кабатажнымі перавозкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем сустракацца з Прэзідэнтам Расіі ў бліжэйшы час. Гэта адно з важнейшых пытанняў (кабатажныя перавозкі. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, мы вырашым гэта пытанне".-0-