
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і IX Міжнароднага
сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Праслаўляючы шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання і асветніцтва, форум атрымаў прызнанне прафесіяналаў кніжнага свету, стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай для гуманітарнага і культурнага развіцця, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ва ўмовах глабальнай дэвальвацыі паняццяў ісціны, дабра і справядлівасці, забароны сусветнай літаратурнай класікі Мінская кніжная выстаўка садзейнічае павышэнню ролі кнігі ў фарміраванні патрыятычных каштоўнасцей у грамадстве, умацаванню дружбы паміж народамі на аснове творчасці і ўзаемаразумення".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сёлетняя юбілейная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць пад дэвізам "Свет кнігі без меж", і прадстаўленыя на ёй выдавецкія навінкі выклічуць шчырую цікавасць, падораць шматлікім наведвальнікам радасць сустрэч і вялікае задавальненне.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць арганізатарам, сябрам з блізкага і далёкага замежжа, а таксама ўсім, хто робіць форум змястоўным, напаўняе яго новымі ідэямі і сэнсамі, і пажадаў плённай працы, творчых поспехаў і запамінальных сустрэч.
Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Удзельнікам XXX Мінскай
Міжнароднай кніжнай выстаўкі-
кірмашу і IX Міжнароднага
сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час"
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую ўдзельнікаў і гасцей XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і IX Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".
Праслаўляючы шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання і асветніцтва, форум атрымаў прызнанне прафесіяналаў кніжнага свету, стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай для гуманітарнага і культурнага развіцця. Ва ўмовах глабальнай дэвальвацыі паняццяў ісціны, дабра і справядлівасці, забароны сусветнай літаратурнай класікі Мінская кніжная выстаўка садзейнічае павышэнню ролі кнігі ў фарміраванні патрыятычных каштоўнасцей у грамадстве, умацаванню дружбы паміж народамі на аснове творчасці і ўзаемаразумення.
Упэўнены, што сёлетняя юбілейная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць пад дэвізам "Свет кнігі без меж", і прадстаўленыя на ёй выдавецкія навінкі выклічуць шчырую цікавасць, падораць шматлікім наведвальнікам радасць сустрэч і вялікае задавальненне.
Выказваю ўдзячнасць арганізатарам, нашым сябрам з блізкага і далёкага замежжа, а таксама ўсім, хто робіць форум змястоўным, напаўняе яго новымі ідэямі і сэнсамі.
Жадаю вам плённай працы, творчых поспехаў і запамінальных сустрэч.
Аляксандр Лукашэнка
22 сакавіка 2023 г. -0-