ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 15:54

Лукашэнка: канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці трэба ўкараніць ва ўсе сферы жыцця

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці трэба ўкараніць ва ўсе сферы жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, укараненнем канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці ва ўсе сферы жыцця павінен заняцца Савет па гістарычнай палітыцы. "Неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў інтэрпрэтацыі эпахальных падзей. Скажу больш канкрэтна: людзі павінны ведаць, хто нашы героі, выхоўваць на іх прыкладах новыя пакаленні беларусаў. Хатынь, Ала, Боркі, Брэсцкая крэпасць і ўсе месцы трагедыі і подзвігу беларускага народа, народаў СССР, адным словам, народа-пераможцы павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. У першую чаргу для нашых дзяцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе 23 верасня Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў першага населенага пункта - Камарына, што стане стартам шырокамаштабных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі