ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2022, 13:47

Лукашэнка: калі нашы прамыслоўцы апярэдзяць канкурэнтаў, мы будзем у шакаладзе

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі беларускія прамыслоўцы апярэдзяць канкурэнтаў, краіна будзе ў шакаладзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 кастрычніка, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду міністра прамысловасці назначаны гендырэктар Мінскага маторнага завода Аляксандр Рагожнік. Гэта пасада стала вакантнай пасля таго, як Пётр Пархомчык пайшоў на павышэнне і стаў віцэ-прэм'ерам.

"Пётр Аляксандравіч, гэта ваша сфера. Я вас папярэджваў ужо не адзін раз, што памылак у нас быць не павінна, асабліва з міністрам прамысловасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Пётр Пархомчык, кандыдатура на гэту пасада падабрана добрая. Паводле яго слоў, Аляксандр Рагожнік мае вялікі вопыт работы. За гады яго кіраўніцтва праведзена мадэрнізацыя Мінскага маторнага завода, прадпрыемства выйшла на высокі ўзровень інвестыцыйнага развіцця. Акрамя таго, у калектыве склаўся добры мікраклімат.

"Апошнія тры гады прадпрыемства працуе сістэмна, нарошчвае аб'ёмы вытворчасці. З'явіліся новыя віды прадукцыі, якія экспартуюцца за межы Рэспублікі Беларусь", - расказаў віцэ-прэм'ер.

"Там замена яму ёсць?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

"Замену мы падрыхтавалі. Кіраўнік будзе з іншага прадпрыемства. З добрым вопытам работы на Беларускім аўтамабільным заводзе. Малады, перспектыўны", - адказаў Пётр Пархомчык.

Аляксандр Рагожнік дадаў, што ў Мінскага маторнага завода ёсць уласная стратэгія развіцця. Прадпрыемства стала самым буйным вытворцам рухавікоў на постсавецкай прасторы. У гэтым годзе тут будзе выраблена больш за 50 тыс. матораў. "Мы сёння робім рухавікоў столькі, колькі тры вытворцы ў Расіі. Самае галоўнае, мы закрылі ніжнюю лінейку - усё, што трапіла пад санкцыі. Мы не спынілі трактарны завод, "АМКАДОР" па гэтай малой лінейцы", - заявіў ён.

"Добра. Але імпартазамяшчэнне будзе для нас важна не толькі па рухавіках. У нас жа і каробкі перадач - мы ўсё куплялі. Як бы ні было складана, калі мы цяпер на нашым рынку, перш за ўсё постсавецкім, расійскім, апярэдзім канкурэнтаў, мы будзем, як прамыслоўцы кажуць, у шакаладзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пётр Пархомчык адзначыў, што Міністэрства прамысловасці вядзе сістэмную работу. "Пытанне імпартазамяшчэння самае актуальнае. Туды трэба накіроўваць сілы і энергію", - сказаў ён.

"Аляксандр павінен разумець, што гэта месца больш складанае і больш аб'ёмнае, чым кіраваць адным заводам. Калі гэта так, як вы гаворыце, значыць, вы там рэвалюцыю зрабілі. Таму што ў нас шмат было прэтэнзій да маторнага завода", - дадаў Прэзідэнт.

Намеснік міністра прамысловасці Андрэй Буйневіч цяпер будзе кіраваць "ІНТЭГРАЛАМ". Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці падабраны кандыдатуры на пасаду, што вызвалілася.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, на пасаду намесніка міністра прамысловасці плануецца назначыць генеральнага дырэктара "АМКАДОРА" Аляксандра Яфімава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі