ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 16:03

Лукашэнка і Пуцін плануюць сустрэцца яшчэ да Вышэйшага дзяржсавета

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін плануюць сустрэцца яшчэ да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, адказваючы на пытанні запрошаных на Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сустрэнемся не на ВДС. Мы з Пуціным на суткі раней сустрэнемся", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, Уладзімір Пуцін пазваніў некалькі дзён таму, прапанаваў гэты алгарытм. "Прыблізна як ён вёў перагаворы з Сі Цзіньпінам. Мы абмяркуем некаторыя пытанні, якія не падлягаюць абмеркаванню на Вышэйшым дзяржаўным савеце. І прымем адпаведнае рашэнне, якое датычыцца ВДС", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі