ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2023, 18:47

Лукашэнка гарантуе бяспеку расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка гарантуе бяспеку расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Аб гэтым у Маскве ён заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы спыталі, што ён абмяркоўваў напярэдадні з Пуціным у час Еўразійскага эканамічнага форуму. "Размова ішла аб тым, што ён мяне праінфармаваў, што ён падпісаў указ аб нашых дзеяннях па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Гэта значыць размова ішла аб дакуменце канкрэтным. Прынята рашэнне ў развіццё таго, што сказана было вусна. Трэба было падрыхтаваць там (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) і месцы захоўвання, і іншае. Мы ўсё гэта зрабілі. Таму пачалося перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў", - заявіў Прэзідэнт.

"Пачалося ўжо? Яна (ядзерная зброя. - Заўвага БЕЛТА) ужо ў Беларусі?" - было зададзена ўдакладняючае пытанне.

"Магчыма. Я прыеду - пагляджу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы таксама было зададзена пытанне наконт забеспячэння бяспекі ядзернай зброі. "Гэта не абмяркоўваецца нават. Вы ведаеце, што мы людзі пунктуальныя, акуратныя, гаспадарлівыя, як вы гаворыце. Таму вы за ядзерную зброю не хвалюйцеся. Мы ж нясём за гэта адказнасць. Гэта сур'ёзныя пытанні. Тут таксама будзе ўсё ў парадку", - запэўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі