Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2024, 13:38

Лукашэнка: дзяржава будзе дапамагаць у будаўніцтве жылля там, дзе ствараюцца новыя вытворчасці

29 мая, Орша /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава будзе дапамагаць у будаўніцтве жылля пад развіццё вытворчых магутнасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з работнікамі завода "Легмаш" у Оршы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, улічваючы перспектывы развіцця прадпрыемства і асваенне новых напрамкаў работы, трэба будзе дадаткова набіраць работнікаў. "Вам патрэбны будуць людзі. Мы будзем вам дапамагаць. Перш за ўсё ў будаўніцтве жылля", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў плане падтрымкі ў вырашэнні жыллёвага пытання ў краіне вызначаны прыярытэты. Гэта ваенныя, якія згодна з законам не могуць займацца камерцыяй і фактычна аддаюць сваё жыццё служэнню Радзіме. "Мы ім павінны забяспечыць тыл", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Яшчэ адна катэгорыя - шматдзетныя сем'і, якім дзяржава таксама дапамагае ў прыярытэтным парадку.
Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць важным рабіць акцэнт на жыллёвым будаўніцтве там, дзе развіваюцца і ствараюцца новыя вытворчыя магутнасці. Як, напрыклад, у Оршы. "Калі мы ствараем новую вытворчасць і будуем заводы, то мы павінны пабудаваць там жыллё. Тады людзі прыйдуць. Так было ў савецкія часы. Таму мы будзем рухацца у гэтым напрамку і падтрымліваць не толькі вас, але ўсе прадпрыемствы, якія будуць будаваць, развівацца", - сказаў ён.

"У Оршы месца для будаўніцтва хапае. Горад цудоўнейшы. Такіх гарадоў у свеце нямнога, ды і ў Беларусі. Выдатныя ўмовы для жыцця. Трэба, каб было жыллё. У гэтым напрамку мы будзем працаваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі