Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2024, 13:52

Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію забеспячэння беларускай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі
 

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію забеспячэння беларускай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даручаю ўраду, Акадэміі навук і аблвыканкамам распрацаваць стратэгію забеспячэння беларускай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі. Задача - каб кожная гаспадарка мела ўсе віды кармоў пад поўную патрэбнасць (не менш як 45-50 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што поспех у жывёлагадоўлі непарыўна звязаны з кормавытворчасцю. Аднак у мінулым годзе травяных кармоў нарыхтавана толькі 91 працэнт да праграмных паказчыкаў. Парушаюцца тэхналогіі нарыхтоўкі і захоўвання травяных кармоў, пагаршаецца і без таго недастатковая кармавая база.

"Забяспечанасць кармамі падае, але ў нас багаты вопыт іх вытворчасці. Чаму мы яго не выкарыстоўваем? Яшчэ ў гады СССР, з другой палавіны мінулага стагоддзя, з травяной мукі выраблялі гранулы для корму жывёлам. Пры правільным падборы траў вітамінаў і мінералаў у такіх кармах больш і захаванасць лепшая. І тэхналогія гранулявання абсалютна нескладаная. Яна дасканала асвоена намі ў дрэваапрацоўцы", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, такія кармы выкарыстоўваюць у рацыёне жывёл у Брэсцкай вобласці ў ААТ "Парахонскае". "Чаму гэты вопыт не запатрабаваны іншымі?" - задаў пытанне беларускі лідар.

Ён таксама нагадаў, што ў краіне пабудаваны самы сучасны комплекс па вытворчасці амінакіслот і камбікорму - БНБК. "Неабходна задзейнічаць усе магчымасці гэтага прадпрыемства для вытворчасці збалансаваных кармоў. Камбікормавыя магутнасці, якія ёсць у краіне, здольны закрыць патрэбнасці ў камбікорме і дабаўках у поўным аб'ёме. Тады чаму не выконваюцца заяўкі асобных гаспадарак, якія гатовы разлічвацца па перадаплаце?" - абазначыў яшчэ адно праблемнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што для вырашэння праблемы забяспечанасці кармамі трэба спачатку канчаткова вырашыць праблему сіласных траншэй.

"Хоць памрыце, але на працягу бягучага года ўсе кармы павінны быць нарыхтаваны ў нармальныя сховішчы. Трэба адыходзіць канчаткова ад гэтых курганоў, як гэта калісьці закладвалі ў натуральныя равы, ямы і іншае. Мінімум 30 працэнтаў кармоў, калі іх нармальна пакласці ў такія ямы, мы страчваем", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі