ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 10:53

Лукашэнка даручыў нарасціць у Беларусі вытворчасць грэцкіх круп

Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў нарасціць у краіне вытворчасць грэцкіх круп. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў мінулыя гады Беларусь закрывала ўласную патрэбнасць прыкладна напалову. Астатняе імпартавалася з Расіі. Аднак апошнім часам з'явіліся пэўныя цяжкасці з пастаўкамі. З гэтым і звязана даручэнне Прэзідэнта.

"Трэба вырошчваць грэчку пад патрэбнасць у Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што трэба вырошчваць грэчку, якая б ні была яе ўраджайнасць. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што трэба будзе сістэмна падысці да гэтага пытання, падабраць найбольш прыдатныя для гэтай культуры глебы. "Трэба добра вывучыць гэту культуру, тэхналогію яе вырошчвання", - упэўнены Прэзідэнт.

Пры гэтым ён станоўча ацаніў той факт, што ў краіне нарошчваецца вытворчасць сельгаспрадукцыі.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко праінфармаваў аб ходзе веснавых палявых работ у краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі