Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2024, 21:45

Лукашэнка: без удзелу Расіі ў перагаворах па Украіне ніякага мірнага працэсу быць не можа

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
11 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Без удзелу Расіі ў перагаворах па Украіне ніякага мірнага працэсу быць не можа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час апошніх сустрэч бакі заўсёды абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне, у тым ліку магчымасць мірнага ўрэгулявання канфлікту.
"Калі яны хочуць у Швейцарыі (яны ж гэта называюць мірнай канферэнцыяй) без нас гаварыць аб міры ва Украіне, бог з імі. Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што яны могуць там дамовіцца толькі як узмацніць эскалацыю гэтага канфлікту. Без Расіі які можа быць мірны там працэс? Не можа быць мірнага працэсу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, яны і маюць рацыю, што не запрашаюць нас туды, таму што аб чым з імі можна размаўляць, калі яны спрабуюць там сабраць сто з лішнім дзяржаў і нешта там нам прадыктаваць або нахіліць нас? Гэта ж не прапанова да мірных перагавораў", - звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу выказаў меркаванне, што процілеглы бок "у вядомай ступені загнаў сябе ў кут, калі адмовіўся ад перагавораў у разліку перамагчы Расію на полі бою, нанесці ёй стратэгічнае паражэнне".

"Цяпер разумеюць, што гэта немагчыма. Ад перагавораў адмовіліся - цяпер трапілі ў даволі складанае становішча", - адзначыў расійскі лідар.

"Арыгінальнае" выйсце знайшлі", - сыранізаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Так. Але наша мэта не ў тым, каб усіх ставіць у складанае становішча. Мы, наадварот, гатовы канструктыўна працаваць. Але ніякага навязвання якой бы там ні было пазіцыі, не заснаванай на рэаліях, вядома, быць не можа", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.-0-

Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі