ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2022, 11:08

Лукашэнка: беларусы ніколі ні на каго не нападалі, так будзе і ў далейшым!

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ніколі ні на каго не нападалі, так будзе і ў далейшым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 верасня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што іх дыпламатычная місія пачынаецца ў знакавы для беларусаў перыяд. Зусім нядаўна, 17 верасня, Беларусь адзначыла сваё самае маладое дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.

"Як і раней, з таго часу беларусы ніколі ў сваёй гісторыі ні на каго не нападалі. Ні для каго мы не былі крыніцай пагрозы. Так будзе і ў далейшым. Падкрэсліваю: менавіта так будзе ў далейшым! Мы заўсёды прыхільныя да мірнага вырашэння любых міжнародных праблем", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Страціўшы кожнага трэцяга ў часы фашысцкага генацыду, беларусы, як ні адна іншая нацыя ў свеце, высока цэняць чалавечае жыццё. Кожнае чалавечае жыццё!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі