ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 09:02

Лукашэнка: Беларусь разлічвае павялічыць пастаўкі ў Камерун тэхнікі, фармпрадукцыі і прадуктаў харчавання

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю двухбаковых сувязей з Камерунам у палітычнай і эканамічнай галінах, а таксама эфектыўнаму ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі, кіруючыся прынцыпамі дружбы і падтрымкі, мы зможам пашырыць існуючыя сувязі на карысць нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт лічыць, што адным з элементаў умацавання супрацоўніцтва Мінска і Яўндэ можа стаць павелічэнне паставак у Камерун сучаснай беларускай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай тэхнікі, фармацэўтычнай прадукцыі і высакаякасных прадуктаў харчавання.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія і ўсім камерунцам здароўя, міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі