ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 29 сакавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2020, 16:13

Лукашэнка: айчыннай навуцы пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоным Беларусі пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам. Тэкст паслання зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў на ўрачыстым сходзе ў Акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды славілася сваімі навуковымі арганізацыямі і кадрамі з моцным інтэлектуальным патэнцыялам. Нашы даследаванні і распрацоўкі ў самых перадавых і запатрабаваных сферах знаходзяць шырокае практычнае прымяненне не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны ваш поспех, няспыннае прымнажэнне ведаў, грамадска значныя вынікі новых дасягненняў - гэта нацыянальнае багацце, трыумф усяго беларускага народа".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў вучоным за пастаянны даследчыцкі пошук, адданасць традыцыям і выбранай прафесіі, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, творчага даўгалецця і яркіх навуковых адкрыццяў. "Упэўнены, што айчыннай навуцы пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі